Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.05.22

Акцыія"Героі маёй сям'і"

У рамках рэспубліканскай акцыі "Героі маёй сям'і" 8 мая 2022 года ў СДК аг.Ліпнікі адбыўся Дзень памяці "Імя героя ў кожнай сям'і". У рамках дадзенага мерапрыемства адбылася кранальная сустрэча навучэнцаў школы, жыхароў аг. Ліпнікі з дзецьмі ветэранаў і вязняў Вялікай Айчыннай вайны. Вакульчык М.А., старшыня ветэранскай арганізацыі расказала аб ветэранах, дзеці якіх не змаглі наведаць мерапрыемства. Запрошаныя госці падзяліліся сваімі ўспамінамі, прачыталі вершы аб трагедыі той вайны. Падчас мерапрыемства гучала шмат слоў падзякі салдатам, якія баранілі Радзіму, прагучалі ваенныя песні. Таксама падчас мерапрыемстваў навучэнцы школы Патоцкая Анастасія, Тарасюк Міхаіл, Анішчанка Ганна былі ўзнагароджаны падзякамі і каштоўнымі прызамі дырэкцыяй ААТ «Ліпніцкі» Ткачыкам Б.В. за ўдзел у конкурсе ваеннага малюнка "Нам гэты свет завешчана берагчы". Сімвалічным завяршэннем мерапрыемства стала песня “Аіст на даху” ў выкананні навучэнцаў нашай школы.