Фармат правядзення выніковай атэстацыі для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе захоўваецца такім жа, як і ў папярэднім навучальным годзе. Вучні XI класаў будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены: адзін па рускай ці беларускай мове і другі на выбар па профільным прадмеце.
У Драгічынскім раёне пунктам правядзення цэнтралізаванага іспыту з'яўляецца ўстанова адукацыі "Драгічынскі дзяржаўны аграрны каледж".