Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Роля сям'і ў выхаванні дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Вельмі важна, каб бацькі і спецыялісты імкнуліся да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў інтарэсах псіхічнага, фізічнага і сацыяльнага развіцця дзіцяці. Для гэтага неабходна: 

1. Дапамога бацькам ва ўсведамленні вытокаў сваёй эмацыйнай і інтэлектуальнай рэакцыі ў адносінах да дэфекту развіцця. (дапамагчы бацькам перамагчы ў сабе негатыўныя эмоцыі, пачуццё безвыходнасці, зірнуць фактам у твар і стаць актыўнымі ўдзельнікамі навучання, выхавання і развіцці ўласнага дзіцяці. Навучыць успрымаць не дэфект, а дзіця.)
2. Атрыманне бацькамі праўдзівай, змястоўнай і дакладнай медыцынскай інфармацыі, псіхолага-педагагічнай ацэнкі стану і перспектыў развіцця дзіцяці. (Урач або камісія, якая паведамляе бацькам канчатковы дыягназ, у максімальнай ступені павінны адлюстраваць у ім, што можа рабіць дзіця, якія яго перспектывы, моцныя бакі. Бацькам неабходна паведамляць факты, бо яны развязваюць ініцыятыву, даюць патрабаваныя разуменне і мудрасць, а разам з імі і практычныя веды, неабходныя для ўдзелу ў выхаванні дзіцяці).
3. Падвядзенне бацькоў да поўнага разумення праграмы навучання і рэабілітацыі іх дзіцяці.
4. Прыцягненне бацькоў да актыўнага ўдзелу ў навучанні дзіцяці і прадастаўленне ў іх распараджэнне спосабаў ацэнкі эфектыўнасці гэтага працэсу на кожнай яго стадыі. Дзеці, якія маюць дасведчаных і актыўных бацькоў, значна лепш падрыхтаваны да жыццёвых цяжкасцей.
Асноўнай праблемай, якая мае найважнейшае значэнне для выхавання дзіцяці з недахопамі ў развіцці, з'яўляецца стаўленне бацькоў да яго дэфекту. Ад гэтага залежыць стратэгія і тактыка выхавання. Пераацэнка парушэння можа прывесці да залішняй апекі, што стварае ўмовы для штучнай ізаляцыі ад грамадства, да таго ж ахавальнае выхаванне ў сям'і ў сваю чаргу выклікае развіццё эгаістычнай асобы з перавагай пасіўнай спажывецкай арыентацыі. Недаацэнка таксама негатыўна ўплывае на развіццё асобы дзіцяці.
У залежнасці ад тыпу ўнутрысямейных адносін і стылю сямейнага выхавання вылучаюць чатыры групы сем'яў, якія маюць дзяцей са значнымі адхіленнямі ў развіцці:
Увага!