Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.03.22

Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі

22 сакавіка ў Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі і Дзень памяці ўсіх спаленых вёсак адбыўся мітынг-рэквіем «Гудзяць званы памяці» ў в.Сарочні ля помніка ахвярам фашызму. Удзельнікі мітынгу-рэквіема навучэнцы і педагогі ДУА «ВПК Ліпніцкая д/с-сярэдняя школа імя М.М.Папова», старшыня Драгічынскага сельскага выканаўчага камітэта Юрашэвіч Т.П., дырэктар ААТ «Ліпніцкі» Ткачык Б.В., старшыня ветэранскай арганізацыі Вакульчык М.А. ўшанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі. Перад прысутнымі са словамі на дарогу выступіла старшыня ветэранскай арганізацыі М.А.Вакульчык. Таксама ўдзельнікі мітынгу-рэквіема наведалі пахаванне 144 жыхароў в.Сарочні, спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны.