Навучэнцы 6 класа сустрэліся з настаяцелем царквы Успення Прасвятой Багародзіцы протаіерэем Пятром Джыгай. Мерапрыемства праходзіла напярэдадні свята Светлага Хрыстовага Уваскрэсення.
Святар распавёў пра маючую адбыцца Страсную сядміцу, пра хросныя пакуты Збавіцеля, пра вялікае свята Вялікадня, пра традыцыю асвячэння кулічоў і яек, а таксама адказаў на пытанні, якія паступалі ад дзяцей.


