24 студзеня ў нашай установе адукацыі адбылася сустрэча са старшынёй Драгічынскага раённага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны ў Афганістане Зайцам Мікалаем Мікалаевічам і першым сакратаром РК ГА БРСМ Зіновіч Настай Сяргееўнай. Затаіўшы дыханне, навучэнцы слухалі апавяданні воіна-інтэрнацыяналіста аб службе, лістах і вяртанні дадому. Не абышлося і без выступлення навучэнцаў-падрыхтавалі прэзентацыю " Афганістан - Ты боль маёй душы...". Таксама на мерапрыемстве выступіла Анастасія Сяргееўна Зіновіч, якая распавяла навучэнцам аб дзейнасці моладзевай арганізацыі, аб розных праводзімых мерапрыемствах, акцыях і праектах.



