16.01.2024 года адбыўся справаздачна-выбарны сход у першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Ліпніцкая сярэдняя школа імя Мікалая Міхайлавіча Папова"
У ходзе сходу прынялі ўдзел Рапінчук Вольга Васільеўна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў, Каняховіч Людміла Іванаўна, старшыня Драгічынскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
У ходзе работы былі заслуханыя справаздачы аб рабоце прафсаюзнага камітэта, рэвізійнай камісіі. Праца прафсаюзнага камітэта была прызнана здавальняючай.
Прайшлі выбары старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі, намесніка старшыні, выбраны старшыня рэвізійнай камісіі і грамадскі інспектар.
Сход прайшоў у добразычлівай, дзелавой абстаноўцы.


