Адзіны ўрок "Ола - сястра Хатыні", прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Ола, прайшоў 12 студзеня 2024 года для навучэнцаў 8 -11 класаў ДУА "Ліпніцкая сярэдняя школа імя М.М.Папова". На ўроку гаварылі аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аб трагедыі ў вёсцы Ола. Гісторыя гэтай вёскі падобная да гісторыі Хатыні. Загінула 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых.
Мы, сённяшняе пакаленне, уваходзім у новую эпоху, дзе не будзе жывых відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Адзінымі сведкамі застануцца такія памятныя мясціны як Брэсцкая крэпасць, Хатынь, Дальва, Ола і іншыя. Гэта нашая гісторыя, якую мы не маем права забыцца, а павінны памятаць і ведаць, каб перадаць нашым дзецям і ўнукам.




