Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.01.24

Сустрэча з інспектарам ДПС АДАІ Драгічынскага раёна Сушчуком А.У.

12 студзеня адбылася сустрэча навучэнцаў нашай школы з інспектарам ДПС АДАІ Драгічынскага раёна Сушчуком А.У. Падчас сустрэчы інспектар ДПС азнаёміў школьнікаў са статыстыкай ДТЗ з удзелам дзяцей на тэрыторыі Драгічынскага раёна і абазначыў асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў. На жаль, многія дзеці, з'яўляючыся пешаходамі, скарачаюць свой шлях і не карыстаюцца спецыяльнымі месцамі для пераходу праезнай часткі, рухаюцца па дарозе пры наяўнасці тратуара. Распавёў навучэнцам аб тым, як правільна паводзіць сябе на дарогах, пешаходных пераходах, нагадаў аб флікерах. Акрамя таго, ён выказаў надзею, што развіццё разумення небяспекі пры знаходжанні на праезнай частцы дзецьмі-пешаходамі дасць магчымасць знізіць дарожна-транспартны траўматызм.
Падобныя прафілактычныя мерапрыемствы ў выглядзе гутарак з дзецьмі накіраваны на тое, каб як мага больш школьнікаў памяталі аб бяспецы дарожнага руху.