Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

11.01.23

Акцыя "Ад усёй душы"

З 3 па 15 студзеня 2023 года ва ўстанове праходзіць акцыя для пажылых людзей "Ад усёй душы". У перыяд зімовых канікулаў юныя цімураўцы атрада "Клопат" ужо павіншавалі з навагоднімі святамі 5 ветэранаў працы і пажылых жыхара аг.Ліпнікі.

І сёння хлопцы з валанцёрскага атрада «Міласэрнасць» наведалі старшыню ветэранскай арганізацыі аг. Ліпнікі Вакульчык Марыю Аляксееўну і жыхарку аг. Ліпнікі, якая выжыла з бацькамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны падчас спалення в. Сарочні, Абрамовіч Анну. Дзеці пажадалі пажылым людзям свету, дабра, здароўя і ўручылі салодкія падарункі.

Акцыя "Ад усёй душы" працягваецца…