Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.12.22

Экскурсія ў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці навучэнцы 5 класа наведалі легендарны горад над Бугам і Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Першым аб'ектам наведвання стала экспазіцыя "Абарона Усходняга форта", другім пунктам стала аглядная экскурсія па тэрыторыі Крэпасці. Адмысловыя ўражанні ў рабят засталіся пасля экскурсіі. Ушанаваўшы памяць хвілінай маўчання ля Вечнага агню, убачыўшы легендарныя надпісы, зробленыя абаронцамі Крэпасці ў апошнія хвіліны жыцця, хлопцы выразна адчулі атмасферу суровых дзён чэрвеня 1941 года, усвядомілі бязмежную мужнасць абаронцаў Радзімы, іх адвагу і гераізм.