Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

28.10.22

Прафарыентацыйная сустрэча

Сёння галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафесійнай падрыхтоўкі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Сакалоўскі сустрэўся з навучэнцамі 6,10-11 класаў.

Дзмітрый Канстанцінавіч падрабязна расказаў прысутным аб навучальных установах МНС, неабходных уступных іспытах і ўмовах навучання. Жадаючыя змаглі задаць пытанні.

З упэўненасцю можна сказаць, што тыя хлопцы, якія абяруць прафесію ратавальніка і будуць дапамагаць людзям, дакладна не пашкадуюць аб сваім выбары, таму што на працягу доўгіх гадоў гэтая прафесія ўпэўнена ўтрымлівае пазіцыю адной з самых прэстыжных у нашай краіне.