Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.05.22

Урок Памяці

Сёння на базе нашай школы для навучэнцаў 10-11 класаў з удзелам памочніка пракурора Драгічынскага раёна Мяшчанчука В.У. прайшоў Урок Памяці ў форме дыялогавай пляцоўкі, прымеркаваны да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне "Нам гэты свет завешчана берагчы". На сустрэчы, Вячаслаў Уладзіслававіч, зазначыў, што гістарычная памяць, гэта адзін з важных момантаў нашага жыцця. Памяць аб вайне заклікае да адказнасці за мір на Зямлі. Таксама было закранута пытанне аб расследаванні крымінальнай справы па фактах знішчэння мірнага насельніцтва на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас Урока Памяці хлопцы падзяліліся сваімі разважаннямі аб важнасці захавання памяці мінулага, што б не рабіць памылак у будучыні.