Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.03.26

День белорусского языка и литературы

У рамках Дэкады навук 13 сакавікаў нашай школе прайшоў Дзень беларускай мовы і літаратуры.

На працягу дня праходзіла відэаакцыя па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры "Гучы, роднае слова!" - гэта цыкл  відэазнаёмстваў з народнай творчасцю, з творамі беларускіх пісьменнікаў.

Вучні 5 і 9 класаў прынялі актыўны ўдзел у лінгвістычным квэсце. Літаратурная гасцёўня “Слухайце, дзеткі-краскі, беларускія казкі” праведзена была для 6-7 класаў. Вучні 8 класса з захапленнем удзельнічалі ў моўным турніры “Сябруем з родным словам”. А краязнаўчая віктарына “Любімыя куткі маёй Радзімы” прайшла ў 11 класе.

Усе праведзеныя мерапрыемствы развівалі цікавасць вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, раскрывалі індывідуальныя і творчыя здольнасці, пазнавальныя інтарэсы, былі створаны ўмовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння асобы школьніка.