Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.03.25

Дзень беларускай мовы і літаратуры

У рамках Дэкады навук 20 сакавікаў нашай школе прайшоў дзень беларускай мовы і літаратуры.

Словы “Роднай мовы гук чароўны” сталі лейтматывам дня. На працягу ўсяго дня праходзіла акцыя “Рускай мове дай разгрузку: гавары па-беларуску!”.

Вучні 5-7 класаў прынялі актыўны ўдзел у пошукавай гульні “Родная мова, цудоўная мова!”. Цікава і займальна прайшла квэст-гульня “Пагуляем у роднае слова”, удзельнікамі якой сталі вучні 8-9 класаў. Вучні старэйшых класаў паспрачаліся ў інтэлектуальнай гульні “Літаратурны рынг”.

Усе праведзеныя мерапрыемствы развівалі цікавасць вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, раскрывалі індывідуальныя і творчыя здольнасці, пазнавальныя інтарэсы, былі створаны ўмовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння асобы школьніка.