Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2020

Дзень беларускай мовы і літаратуры

     25 лютага адзначаўся Дзень беларускай мовы і літаратуры. Вучні 5-7 класаў далучыліся да моўных скарбаў свайго народа праз удзел у алімпійскай гульні “Ведай роднае слова”.

      Вучні 8-9 класаў сталі ўдзельнікамі гульні "Хто хоча стаць выдатнікам", у якой змаглі праверыць свае веды па мове, літаратуры, гісторыі роднага краю.

      З цікавасцю прайшоў заключны этап Дня роднай мовы і літаратуры, дзе вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна, а 95-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі адзначылі конкурсам сачыненняў.

       Найбольш актыўныя ўдзельнікі гэтага святочнага дня былі ўзнагароджаны граматамі.